Гаманiлi лясы i паляны.
Гаманiлi лясы i паляны,
Як прыходзiлi к нам партызаны.
Акупанты прыйшлi, iм iмя — легiён,
Але нас не спынiць, але нас не стрымаць,
Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт,
Вiдаць што зноўку давядзецца страляць.
мы — партызаны, лясныя браты.
мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
мы — партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.
i нашыя людзi, нiбы павукi,
распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi
i будуць радзiму сваю вызваляць —
страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.
мы — партызаны, лясныя браты.
мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
мы — партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.
а потым мы вып’ем з табой самагонкi
за нашыя пушчы, лясы i пагоркi,
за вольны наш край, за канец вайны.
мы — партызаны, беларускiя сыны.
мы — партызаны, лясныя браты.
мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
мы — партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.