Текст песни Зьміцер Вайцюшкевіч — Я Нарадзіўся Тут /слова

Я нарадзіўся тут —
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут —
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.

Я нарадзіўся тут —
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут —
У краіне сотняў парушаных храмаў.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок —
гэта шанец для тых, хто ня згодны.
Я нарадзіўся тут,
Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.

Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
Я нарадзіўся тут —
На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца было небясьпечна.

Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да усяго прывыкаюць, але мне гэта недарэчна.

Я ведаю, што
Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну
Ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.

І я буду жыць тут,
І я буду жыць тут,
І я буду жыць тут,
Я буду жыць тут.

Оставьте комментарий